Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Цыклон "Гіта" прывёў да маштабных разбурэнняў у Каралеўстве Тонга

У свеце 13.02.2018 | 15:53

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трапічны цыклон "Гіта" абрушыўся на ціхаакіянскае Каралеўства Тонга, дзясяткі чалавек пацярпелі, разбурана мноства дамоў, паведамляе ТАСС.

Найбольшы ўрон нанесены сталіцы Каралеўства Тонга - Нукуалофе. У выніку стыхіі тут поўнасцю або часткова разбурана каля 70 працэнтаў жылых дамоў і пабудоў. Многія нізінныя раёны аказаліся затоплены, адчуваецца вострая няхватка пітной вады. Інфармацыі аб ахвярах пакуль не паступала. Між тым дзясяткі людзей звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Паводле даных метэаролагаў, у перыяд праходжання над тэрыторыяй краіны скорасць ветру ў эпіцэнтры цыклону "Гіта" дасягала 54 м/с. Цяпер цыклон рухаецца на захад, набірае сілу і набліжаецца да астравоў Фіджы.

Каралеўства Тонга размешчана на 170 астравах у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, большасць з якіх з'яўляюцца ненаселенымі. У краіне пражываюць амаль 107 тыс. чалавек, прыкладна 70 працэнтаў з іх жывуць на галоўным востраве Тангатапу.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/world/view/tsyklon-gita-pryveu-da-mashtabnyh-razburennjau-u-karaleustve-tonga-66181-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА