Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Кіраўнік Еўракамісіі выказаўся за хутчэйшае далучэнне Балгарыі і Румыніі да Шэнгенскай зоны

У свеце 13.09.2017 | 15:53
Жан-Клод Юнкер
Жан-Клод Юнкер

13 верасня, Парыж /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Еўрапейскай камісіі (ЕК) Жан-Клод Юнкер у час выступлення ў Еўрапарламенце ў Страсбургу заявіў, што лічыць неабходным хутчэйшае далучэнне Балгарыі і Румыніі да Шэнгенскай зоны. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Неабходна, каб Балгарыя і Румынія далучыліся да Шэнгенскай зоны ў хуткім часе, а следам за імі - Харватыя", - заявіў Жан-Клод Юнкер.

Старшыня Еўрапейскай камісіі таксама сказаў, што Турцыя імкліва аддаляецца ад Еўрасаюза, спрабуючы спаліць усе масты, але Еўропа пакідае дзверы адкрытымі для турэцкага народа і ўсіх, хто хоча супрацоўнічаць з ЕС на аснове агульных каштоўнасцей.

Акрамя таго, Жан-Клод Юнкер адзначыў, што Еўразоне неабходны ўласны міністр фінансаў і эканомікі, здольны выкарыстоўваць усе механізмы Еўрасаюза. Паводле яго слоў, такі міністр павінен быць адначасова намеснікам старшыні ЕК. Жан-Клод Юнкер падкрэсліў неабходнасць агульнага бюджэту Еўрасаюза. "У нас не павінна быць раздзельнага бюджэту Еўразоны, у нас павінен быць моцны бюджэт у рамках агульнага бюджэту Еўрасаюза", - растлумачыў старшыня ЕК.

Старшыня ЕК прапанаваў стварыць Еўрапейскае агенцтва па кібербяспецы для лепшай абароны Еўропы ад кіберпагроз. Ён падкрэсліў, што сёння кіберзлачыннасць уяўляе вялікую пагрозу. "Я хацеў бы, каб мы, еўрапейцы, лепш абаранялі нашу лічбавую сферу", - заявіў ён. Паводле яго слоў, апошнім часам узмоцнена барацьба супраць прапаганды тэрарызму ў інтэрнэце. Але пры гэтым, як прызнаў Жан-Клод Юнкер, Еўропа дрэнна аснашчана ад кібератак, якія "ўяўляюць небяспеку для стабільнасці дэмакратыі, эканомікі".-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/world/view/kiraunik-eurakamisii-vykazausja-za-hutchejshae-daluchenne-balgaryi-i-rumynii-da-shengenskaj-zony-61801-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА