Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Зборная Беларусі па хакеі займае 14-е месца ў рэйтынгу ІІХФ па выніках ЧС у Даніі

Спорт 16.05.2018 | 12:03
Фота IIHF
Фота IIHF

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па хакеі па выніках чэмпіянату свету ў Даніі перамесціцца з 11-га на 14-е месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі гэтага віду спорту (ІІХФ), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На сусветным форуме ў Капенгагене і Хернінгу беларуская каманда заняла 15-е месца, уступіўшы ва ўсіх сямі матчах у групе - Швецыі (0:5), Францыі (2:6), Расіі (0:6), Швейцарыі (2:5), Аўстрыі (0:4), Чэхіі (0:3) і Славакіі (4:7). Пасля паражэння ад расіян пасаду галоўнага трэнера зборнай пакінуў Дэйв Льюіс, выконваючым абавязкі рулявога нацыянальнай каманды быў назначаны Сяргей Пушкоў. Аднак такая экстранная замена на трэнерскай пасадзе не мела належнага эфекту, і беларускія хакеісты пакінулі элітны дывізіён чэмпіянату свету.

У абноўленым рэйтынгу ІІХФ, які канчаткова будзе сфарміраваны пасля заканчэння турніру ў Даніі, зборная Беларусі па хакеі страціць тры пазіцыі і з 11-га месца перамесціцца на 14-е, вышэй паднімуцца Францыя, Латвія і Данія.

У 2019 годзе наша нацыянальная каманда выступіць у дывізіёне I групы А. Сапернікамі зборнай Беларусі на гэтым турніры стануць каманды Казахстана, Венгрыі, Славеніі, Літвы і Рэспублікі Карэя.

Чэмпіянат свету ў дывізіёне I адбудзецца ў красавіку 2019 года. Месца правядзення турніру будзе вызначана на кангрэсе ІІХФ. Па выніках спаборніцтваў дзве лепшыя каманды атрымаюць пуцёўкі ў эліту сусветнага хакея.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/sport/view/zbornaja-belarusi-pa-hakei-zajmae-14-mestsa-u-rejtyngu-iihf-pa-vynikah-chs-u-danii-68892-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА