Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Спартсмены з 34 краін прымуць удзел у юніёрскім этапе Гран-пры ISU па фігурным катанні ў Мінску

Спорт 13.09.2017 | 14:22
Настасся Шпілявая і Рыгор Смірноў (Расія). Фота з архіва
Настасся Шпілявая і Рыгор Смірноў (Расія). Фота з архіва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены з 34 краін прымуць удзел у этапе Гран-пры ISU сярод юніёраў па фігурным катанні на каньках у Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускага саюза канькабежцаў.

Спаборніцтвы пройдуць з 21 па 23 верасня на "Мінск-Арэне". На лёд сталічнага комплексу выйдзе 121 спартсмен. У адзіночным катанні выступяць 27 юнакоў і 34 дзяўчаты, у парным катанні будуць спаборнічаць 12 пар, а 18 дуэтаў пазмагаюцца за званне чэмпіёнаў у танцах на лёдзе. Турнір стане стартавым для патэнцыяльных удзельнікаў Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне, а таксама іншага спаборніцтва - чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні 2019 года, які пройдзе ў Мінску.

Традыцыйна на міжнароднай арэне лідзіруючыя пазіцыі займаюць фігурысты з Расіі, ЗША, Кітая і Японіі.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз канькабежцаў", Міністэрства спорту і турызму і Мінгарвыканкам.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/sport/view/spartsmeny-z-34-krain-prymuts-udzel-u-junierskim-etape-gran-pry-isu-pa-figurnym-katanni-u-minsku-61796-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА