Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША пройдзе ў верасні 2019 года на мінскім стадыёне "Дынама"

Спорт 14.11.2017 | 16:13
Свен Арнэ Хансэн
Свен Арнэ Хансэн

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША пройдзе ў верасні 2019 года на мінскім стадыёне "Дынама". Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Нацыянальным прэс-цэнтры прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (ЕАА) Свен Арнэ Хансэн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час прэс-канферэнцыі

У час прэс-канферэнцыі

У час прэс-канферэнцыі

"Я горды аб'явіць, што праз шмат гадоў лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША пройдзе ў Мінску - 9-10 верасня 2019 года. Шчыра кажучы, з 1960-х гадоў такіх спартыўных мерапрыемстваў не праводзілася. У 2019-м у календары няшмат буйных лёгкаатлетычных спаборніцтваў, акрамя чэмпіянату свету ў Катары, таму спыніліся на гэтай даце. Адной з прычын, чаму выбралі месцам правядзення матчу Мінск, з'яўляецца адкрыццё пасля рэканструкцыі стадыёна "Дынама" ў чэрвені 2018 года. Рады, што зможам задзейнічаць гэты стадыён на маючых адбыцца лёгкаатлетычных спаборніцтвах", - расказаў Свен Арнэ Хансэн.

У час прэс-канферэнцыі

У час прэс-канферэнцыі

У час прэс-канферэнцыі

У час прэс-канферэнцыі

Ідэя правядзення міжнароднага лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША належыць прэзідэнту ЕАА. Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі выказала гатоўнасць выступіць арганізатарам гэтага матчу ў Мінску. Падтрымку ў правядзенні гэтай спартыўнай падзеі ў сталіцы Беларусі выказаў і кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт НАК Аляксандр Лукашэнка.

У час прэс-канферэнцыі

Свен Арнэ Хансен

Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко

Аляксандр Шамко і Свен Арнэ Хансен

На працягу года Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя сумесна з БФЛА адпрацавалі шэраг тэхнічных момантаў матчу і атрымалі пацвярджэнне аб удзеле ўсіх бакоў.-0-

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіёнка Еўропы ў кіданні кап'я Таццяна Халадовіч

У час прэс-канферэнцыі

Пераможца чэмпіянату Еўропы (U-20) у скачках у вышыню Максім Недасекаў

У час прэс-канферэнцыі

Фота Андрэя Пакумейкі

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/sport/view/legkaatletychny-match-europa-zsha-projdze-u-verasni-2019-goda-na-minskim-stadyene-dynama-63755-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА