Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Чэмпіён Паралімпіяды Юрый Голуб: перамагчы ў біятлоннай гонцы дапамог шчаслівы стартавы нумар

Спорт 13.03.2018 | 14:42
Юрый Голуб
Юрый Голуб

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перамагчы ў біятлоннай гонцы на 12,5 км дапамог шчаслівы стартавы нумар. Аб гэтым расказаў журналістам чэмпіён XII зімовых Паралімпійскіх гульняў Юрый Голуб пасля фінішу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус Юрый Голуб заваяваў залаты медаль у біятлоне на Паралімпіядзе ў ПхёнчханеБеларус Юрый Голуб заваяваў залаты медаль у біятлоне на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане
Дыстанцыю на 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі ён пераадолеў за 39 мін 23,7 сек. Сярэбраным прызёрам стаў украінец Аляксандр Казік - +2,7 сек. Трэцяе месца заняў яшчэ адзін прадстаўнік Украіны - Юрый Уткін (+56,2 сек).

Старт атрымаўся лепшым у кар'еры, лічыць спартсмен. "Напярэдадні, калі атрымалі з партнёрам па забегу Дзмітрыем Будзіловічам, які вёў мяне па дыстанцыі, стартавы 16-ы нумар, мы не сумняваліся, што ўсё пройдзе ўдала. Бо менавіта 16 красавіка ў мяне дзень нараджэння. Такія вось шчаслівыя супадзенні! У ходзе гонкі сёння не думаў, як выступаюць сапернікі, як яны страляюць, колькі промахаў дапусцілі. Мы проста выконвалі сваю работу", - адзначыў Юрый Голуб.

На рахунку беларускага паралімпійца ў Пхёнчхане ўжо тры ўзнагароды (залатая і дзве сярэбраныя). Але, паводле слоў Юрыя Голуба, ён пастараецца праявіць сябе і ў лыжным спрынце, які пройдзе 14 сакавіка. "Не будзем загадваць, як усё складзецца. Лыжны спрынт - адна з маіх самых любімых дысцыплін, хоць к фіналу, калі ў яго пападаеш пасля адбору, стан звычайна не самы лепшы. Будзем старацца", - адзначыў чэмпіён Гульняў.

Беларуская каманда на зімовых Паралімпійскіх гульнях мае ў сваім актыве 7 узнагарод і ўжо значна перасягнула рэзультат мінулых галоўных стартаў чатырохгоддзя ў Сочы, дзе на рахунку беларускіх спартсменаў былі тры бронзавыя ўзнагароды.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/sport/view/chempien-paralimpijady-juryj-golub-peramagchy-u-bijatlonnaj-gontsy-dapamog-shchaslivy-startavy-numar-67051-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА