Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларускія плыўцы Павел Санковіч і Ілья Шымановіч сталі прызёрамі этапа Кубка свету ў Токіа

Спорт 14.11.2017 | 16:00
Ілья Шымановіч. Фота з архіва "Вечернего Брест
Ілья Шымановіч. Фота з архіва "Вечернего Брест

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія плыўцы Павел Санковіч і Ілья Шымановіч у Токіа ўвайшлі ў лік прызёраў этапа Кубка свету ў 25-метровым басейне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На дыстанцыі 50 м батэрфляем Павел Санковіч з рэзультатам 22,81 сек. заняў другое месца. Апярэдзіць беларуса змог толькі Чад ле Кло з ПАР - 22,49 сек. Трэцяе месца заняў Андрэй Говараў з Украіны - 22,96 сек.

Бронзавай узнагароды на дыстанцыі 100 м брасам удастоіўся Ілья Шымановіч, які праплыў дыстанцыю за 57,15 сек. Першым фінішаваў японец Ясухіра Касекі - 56,49 сек., другім стаў Кірыл Прыгода з Расіі - 56,71.

Этап Кубка свету па плаванні прадоўжыцца ў Токіа 15 лістапада. Далей турнір пройдзе ў Сінгапуры. Раней этапы Кубка свету адбыліся ў Маскве, Берліне, Эйндховене, Ганконгу і Досе, дзе таксама ўдала выступалі Павел Санковіч і Ілья Шымановіч.

Па выніках усіх этапаў пераможцы і прызёры агульнага рэйтынгу атрымаюць грашовыя ўзнагароды. У бягучым сезоне агульны прызавы фонд спаборніцтваў складае $2 млн.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/sport/view/belaruskija-plyutsy-pavel-sankovich-i-iljja-shymanovich-stali-pryzerami-etapa-kubka-svetu-u-tokia-63753-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА