Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Базель, Турын і Бялград прымуць першыя матчы плэй-оф кантынентальных футбольных турніраў

Спорт 13.02.2018 | 11:48

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля непрацяглага перапынку на футбольных арэнах Старога Свету аднаўляюцца матчы кантынентальных клубных турніраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У галоўным з іх - Лізе чэмпіёнаў - сёння пройдуць стартавыя паядынкі 1/8 фіналу. Фіналіст мінулага розыгрышу італьянскі "Ювентус" прыме ў Турыне англійскі "Тотэнхэм" з Лондана. Мінулы ўік-энд абодва сапернікі дабіліся перамог у матчах нацыянальных чэмпіянатаў. У 24-м туры італьянскай серыі А футбалісты "Юве" перамаглі ў гасцях "Фіярэнціну" з лікам 2:0 і, набраўшы 63 ачкі, па-ранейшаму займаюць другое месца, уступаючы ўсяго адзін бал "Напалі". "Тотэнхэм" у лонданскім дэрбі перамог "Арсенал" (1:0) і пасля 27 тураў ідзе 5-м у турнірнай табліцы прэм'ер-лігі. У другім сённяшнім матчы чэмпіёнскай Лігі швейцарскі "Базель" на сваім полі згуляе з лідарам англійскага першынства "Манчэстэрам Сіці".

У 1/16 фіналу другога па рангу турніру - Лігі Еўропы - сербская "Црвена Зорка" згуляе ў Бялградзе з расійскім ЦСКА, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка. На групавой стадыі ЛЕ "Црвена Зорка" была сапернікам барысаўскага БАТЭ на чале з Аляксандрам Ермаковічам, які цяпер з'яўляецца адным з асістэнтаў Ганчарэнкі ў маскоўскім клубе.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/sport/view/bazel-turyn-i-bjalgrad-prymuts-pershyja-matchy-plej-of-kantynentalnyh-futbolnyh-turnirau-66162-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА