Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Журналісты на вучэнні "Захад-2017" змогуць прысутнічаць на палігонах Ружанскі, Асіповіцкі і Даманава

Грамадства 11.09.2017 | 20:00

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журналісты ў час сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" змогуць прысутнічаць на палігонах Ружанскі, Асіповіцкі і Даманава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

"У перыяд актыўнай фазы вучэння - 17-19 верасня - прадстаўнікі СМІ змогуць выехаць на палігоны Ружанскі, Асіповіцкі і Даманава", - паведамілі ў ведамстве.

На палігоне Ружанскі 17 верасня будзе адпрацавана практычнае нанясенне авіяцыйнага ўдару з прымяненнем авіяцыйных сродкаў паражэння. На Асіповіцкім палігоне 18 верасня будзе паказана вядзенне бою па ўтрыманні абарончых рубяжоў. На наступны дзень на палігоне Даманава будзе прадэманстравана нясенне баявога дзяжурства падраздзяленнямі проціпаветранай абароны.

Прэс-рэлізы, інфармацыйныя матэрыялы па вучэнні, фота- і відэаінфармацыя штодзень будуць размяшчацца на інтэрнэт-партале Міністэрства абароны, спецыяльным сайце "Вучэнне "Захад-2017", а таксама на сайце тэлекампаніі "ВаенТБ".

Акрамя таго, з 14 верасня запланаваны штодзённы брыфінг для акрэдытаваных журналістаў афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны аб задачах, якія вырашаюцца ў ходзе вучэння (па выніках кожнага дня вучэння).-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/society/view/zhurnalisty-na-vuchenni-zahad-2017-zmoguts-prysutnichats-na-paligonah-ruzhanski-asipovitski-i-damanava-61733-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА