Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Узнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу "Моцная сям'я - моцная дзяржава"

Грамадства 12.10.2017 | 18:06
У час мерапрыемства
У час мерапрыемства

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу "Моцная сям'я - моцная дзяржава", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў, віншуючы пераможцаў, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, сёння сфарміравана вялікае праблемна-тэматычнае поле для выступленняў журналістаў у СМІ, а таксама публікацый у сацыяльных сетках. Гэта сведчыць аб зацікаўленасці грамадства ў развіцці інстытута сям'і.

Цікавасць да ўдзелу ў конкурсе, які праводзіцца Беларускім саюзам жанчын і Міністэрствам інфармацыі, пастаянна расце. У гэтым годзе на конкурс "Моцная сям'я - моцная дзяржава" паступілі заяўкі больш як ад 70 выданняў, тэлепраграм.

Сярод пераможцаў у намінацыі "Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ" Марына Зубовіч - спецыяльны карэспандэнт газеты "СБ. Беларусь сегодня"; рэдакцыя газеты "7 дней"; рэдакцыя "Сельской газеты".

У намінацыі "Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ" пераможцамі сталі рэдакцыя газеты "Слава працы" і праграмы радыёвяшчання "Раніца Капыльшчыны"; рэдакцыя Ваўкавыскай раённай газеты і тэлерадыёпраграм "Наш час"; рэдакцыя газеты "Дняпровец"; рэдакцыя Столінскай раённай газеты "Навіны Палесся".

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч уручае ўзнагароду

Лепшыя матэрыялы ў электронных рэспубліканскіх СМІ прадставіла ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", а ў рэгіянальных электронных СМІ - Тэлевізійны Жодзінскі канал, Лідскае тэлерадыёаб'яднанне (тэлепраграма "Ліда ТБ").

Пераможцам у намінацыі "Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ" стала Беларускае тэлеграфнае агенцтва, у рэгіянальных друкаваных СМІ - рэдакцыя рэгіянальнай газеты "Перспектива".

Акрамя таго, за актыўны ўдзел у асвятленні конкурснай тэматыкі ўзнагароджваюцца дыпломам Міністэрства інфармацыі: тэматычны дадатак газеты "Звязда" - "Сямейная газета"; Таісія Азановіч - рэдактар аддзела сацыяльных праблем газеты "Рэспубліка"; Людміла Канапелька - рэдактар аддзела сацыяльнай палітыкі газеты "Народная газета"; рэдакцыя газеты "Знамя юности".-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/society/view/uznagarodzhany-peramozhtsy-respublikanskaga-konkursu-motsnaja-sjamja-motsnaja-dzjarzhava-62780-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА