Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Школьнікі з Мінска аказаліся ў ліку лепшых на міжнароднай анлайн-алімпіядзе па англійскай мове

Грамадства 14.11.2017 | 16:21

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Школьнікі з Мінска паказалі адзін з лепшых рэзультатаў на міжнароднай анлайн-алімпіядзе па англійскай мове Skyeng Super Cup Autumn 2017, паведамілі БЕЛТА арганізатары спаборніцтва.

Гэтай восенню Мінск увайшоў у топ-5 гарадоў, школьнікі з якіх лепш за ўсіх выступілі на Skyeng Super Cup Autumn 2017. У алімпіядзе ўдзельнічалі 103 тыс. вучняў 5-11 класаў з 3 тыс. гарадоў і населеных пунктаў 23 краін свету. Алімпіяда прайшла пры падтрымцы стратэгічнага партнёра ПАТ "Растэлекам" і Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта (МПДУ). Самы высокі сярэдні бал набралі школьнікі з Яраслаўля, Новакузнецка, Самары, Сарова (Расія), а таксама вучні Мінска.

Алімпіяда складалася з трох тураў: трэніровачны, асноўны і супертур. Першыя два ўключалі чатыры абавязковыя блокі: аўдзіраванне, чытанне, заданні на граматыку, заданні на лексіку. Супертур складаўся з блока speaking. Рэзультаты спаборніцтва паказалі, што найбольш высокі ўзровень валодання англійскай мовай дэманструюць школьнікі ў 7-м класе. Вучні выпускных класаў (9-11) вызначыліся самымі нізкімі рэзультатамі. Толькі 0,1 працэнта ўдзельнікаў набралі 100 балаў са 100 магчымых, 5 працэнтаў удзельнікаў атрымалі больш за 90 балаў, добрага рэзультату - больш за 70 балаў - дабіліся ўсяго 27 працэнтаў школьнікаў.

Першая Міжнародная алімпіяда Skyeng Super Cup прайшла вясной 2017 года, у ёй прынялі ўдзел 82,5 тыс. школьнікаў з тысячы гарадоў і населеных пунктаў 60 краін свету. Галоўным арганізатарам алімпіяды выступае анлайн-школа англійскай мовы Skyeng (ТАА "Адукацыйныя тэхналогіі") пры падтрымцы партнёраў.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/society/view/shkolniki-z-minska-akazalisja-u-liku-lepshyh-na-mizhnarodnaj-anlajn-alimpijadze-pa-anglijskaj-move-63756-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА