Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Русы даручыў да 8 мая прывесці ў парадак усе месцы воінскіх пахаванняў у Беларусі

Грамадства 13.04.2018 | 16:43
Фота з архіва
Фота з архіва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага прайшло пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні 21 красавіка рэспубліканскага суботніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Заслуханы справаздачы абласцей і горада Мінска. "Як адзначыў Міхаіл Русы, рэспубліканскі суботнік, які пройдзе 21 красавіка 2018 года, павінен стаць кульмінацыяй работы па навядзенні ідэальнага парадку на тэрыторыі ўсіх рэгіёнаў рэспублікі. Ён даручыў да 8 мая прывесці ў парадак усе месцы воінскіх пахаванняў", - адзначылі ў прэс-службе.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

50 працэнтаў грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і накіроўваюцца на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкоў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона. 50 працэнтаў грашовых сродкаў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць Міністэрству фінансаў. Гэтыя сродкі накіроўваюцца Міністэрству аховы здароўя на закупку медыцынскага абсталявання для ўстановы аховы здароўя "Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі" для арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання медыцынскай дапамогі, а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстраннай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаемых добраахвотна самімі калектывамі.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 21 красавіка з'яўляецца рабочым днём, праводзіцца з іх згоды ў памерах, вызначаемых добраахвотна самімі калектывамі работнікаў. -0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/society/view/rusy-daruchyu-da-8-maja-pryvestsi-u-paradak-use-mestsy-voinskih-pahavannjau-u-belarusi-68047-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА