Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Газета "7 дней" і агенцтва БЕЛТА сталі пераможцамі конкурсу "Моцная сям'я - моцная дзяржава"

Грамадства 12.10.2017 | 18:38
Наталля Філіпоўская і Уладзімір Іваніцкі
Наталля Філіпоўская і Уладзімір Іваніцкі

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Газета "7 дней" і агенцтва БЕЛТА сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу "Моцная сям'я - моцная дзяржава", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Газета "7 дней" атрымала дыплом у намінацыі "Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ", работы фотажурналістаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва названы лепшымі фотаматэрыяламі ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ.

Рэспубліканскі конкурс праводзіцца Беларускім саюзам жанчын і Міністэрствам інфармацыі. У бягучым годзе на конкурс "Моцная сям'я - моцная дзяржава" паступілі заяўкі больш як ад 70 выданняў, тэлепраграм.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/society/view/gazeta-7-dnej-i-agentstva-belta-stali-peramozhtsami-konkursu-motsnaja-sjamja-motsnaja-dzjarzhava-62783-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2017 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА