Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Гарачыня ў Беларусі на наступным тыдні крыху спадзе

Грамадства 11.08.2017 | 13:04

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачыня ў Беларусі на наступным тыдні крыху спадзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі будуць гарачымі. Але пачынаючы з нядзелі атмасферны фронт, што перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, будзе паступова пераносіць спёку на ўсход", - паведаміў сіноптык.

У суботу, 12 жніўня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вельмі цёплая паветраная маса, што паступае з паўднёвага захаду Еўропы, удзень у заходніх раёнах краіны праявіцца ўплыў атмасфернага фронту. Будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў, толькі ў другой палавіне дня ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай месцамі па краіне магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 16-22 градусы вышэй за нуль. Удзень - 28-34 цяпла, месцамі па Брэсцкай вобласці - плюс 35.

У нядзелю, 13 жніўня, надвор'е будзе вызначаць у асноўным атмасферны фронт, які паволі перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Ён будзе паступова адцясняць спёку на ўсход. Уначы тэмпература складзе 14-21 градус вышэй за нуль. Удзень - плюс 25-30, па ўсходзе - 31-34 градусы цяпла, у заходніх раёнах - плюс 19-24. Уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

У панядзелак, 14 жніўня, уначы захаваецца ўплыў франтальнага раздзелу, удзень па заходняй частцы краіны пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага атмасфернага ціску ва ўмерана цёплай паветранай масе. Уначы і раніцай у асобных раёнах па ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ўначы складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - да плюс 19, удзень - 21-26 градусаў цяпла.

У Гідрамеце таксама паведамілі, што ў аўторак і сераду, 15 і 16 жніўня, надвор'е будзе фарміраваць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца цёплае камфортнае надвор'е. У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 20-26. У сераду будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 21-28.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/society/view/garachynja-u-belarusi-na-nastupnym-tydni-kryhu-spadze-60862-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА