Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць паміж Беларуссю і Кітаем

Грамадства 10.08.2018 | 11:33
Фота з архіва
Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем сёння ўступіла ў сілу, паведамляе БЕЛТА.

Беларусы могуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш за 90 дзён у годзе. Такое ж правіла дзейнічае для кітайскіх грамадзян. Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца вучэбнай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць спецыяльную візу. У бязвізавы рэжым закладзены прыватныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі.

Міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў было заключана 10 чэрвеня ў Цындаа ў час рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР. З падпісаннем дакумента Беларусь апынулася ў ліку нямногіх краін Еўропы, у якіх устаноўлены бязвізавы рэжым з Кітаем.

Як адзначаў раней Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, дзякуючы бязвізаваму рэжыму жыхары дзвюх краін будуць часцей падарожнічаць і змогуць больш даведацца адзін аб адным. "Гэта ўмацуе нашу дружбу", - сказаў ён.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/society/view/bjazvizavy-rezhym-pachau-dzejnichats-pamizh-belarussju-i-kitaem-71043-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА