Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларусь прыме ўдзел у сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене

Грамадства 13.09.2017 | 19:35

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра энергетыкі Міхаілам Міхадзюком прыме ўдзел у 61-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), якая пройдзе з 18 па 22 верасня ў Вене, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

У складзе беларускай дэлегацыі - прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, Міністэрства замежных спраў, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляду), РУП "Беларуская АЭС". У бягучым годзе на палях Генканферэнцыі будзе арганізавана ўжо трэцяя выстаўка, прысвечаная Беларускай АЭС. Запланаваны сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі МАГАТЭ.

Генеральная канферэнцыя з'яўляецца галоўным кіруючым органам агенцтва. Па выніках яе штогадовых сесій прымаюцца рашэнні па ўсіх ключавых пытаннях дзейнасці МАГАТЭ. У рамках Генканферэнцыі праводзіцца агульная дыскусія, у ходзе якой кіраўнікі дэлегацый выступаюць з праграмнымі выступленнямі. На палях арганізуюцца шматлікія тэматычныя мерапрыемствы і навуковы форум МАГАТЭ.

Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў - заснавальніц МАГАТЭ і актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праектаў, якія выконваюцца пад эгідай агенцтва. Місія МАГАТЭ з моманту стварэння заключаецца ў тым, каб дапамагаць дзяржавам-членам у наладжванні мірнага, бяспечнага і надзейнага выкарыстання ядзернай навукі і тэхналогій і прадухіляць распаўсюджванне ядзернай зброі.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/society/view/belarus-pryme-udzel-u-sesii-generalnaj-kanferentsyi-magate-u-vene-61811-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА