Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларусь дакладна выконвае абавязацельствы па ўсёабдымнай ацэнцы рызык і бяспекі будуемай БелАЭС - МЗС

Грамадства 12.09.2017 | 18:15
Фота з архіва
Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок дакладна выконвае свае добраахвотныя абавязацельствы адносна правядзення ўсёабдымнай ацэнкі рызык і бяспекі будуемай Беларускай атамнай электрастанцыі (стрэс-тэстаў) і цесна супрацоўнічае з Еўрапейскай камісіяй і Еўрапейскай групай рэгулятараў ядзернай бяспекі. Аб гэтым заявіў, адказваючы на пытанне польскага інфармацыйнага агенцтва РАР, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, у Дзмітрыя Мірончыка пацікавіліся, на якім этапе знаходзіцца супрацоўніцтва Беларусі і Еўракамісіі па тэме стрэс-тэстаў БелАЭС і калі чакаюцца рэзультаты. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў: "Цяпер на падставе рэзультатаў праведзеных стрэс-тэстаў БелАЭС рэгулюючым органам у сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Беларусі (Дзяржатамнаглядам) завяршаецца работа па падрыхтоўцы нацыянальнага даклада. Менавіта гэты дакумент у адпаведнасці з еўрапейскай спецыфікацыяй будзе апублікаваны, перакладзены на англійскую мову і перададзены ў Еўракамісію, як гэта неаднаразова пацвярджаў беларускі бок".

Тэрміны і парадак партнёрскай праверкі беларускага даклада аб стрэс-тэстах еўрапейскімі экспертамі яшчэ ўзгадняюцца бакамі. Беларускі бок разлічвае абмеркаваць гэта пытанне з еўрапейскімі партнёрамі на бягучым тыдні ў Вене, дзе сваю работу адкрые 61-я сесія Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/society/view/belarus-dakladna-vykonvae-abavjazatselstvy-pa-useabdymnaj-atsentsy-ryzyk-i-bjaspeki-buduemaj-belaes-mzs-61772-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА