Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Мірзіёеў запрасіў Лукашэнку наведаць з візітам Узбекістан у 2018 годзе

Прэзідэнт 11.10.2017 | 18:10
У час сустрэчы
У час сустрэчы

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў у час перагавораў у Сочы запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку наведаць з візітам Узбекістан у 2018 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вас запрашаю ва Узбекістан у 2018 годзе, гэта павінен быць гістарычны візіт", - сказаў Шаўкат Мірзіёеў. Ён даручыў прысутным членам урада правесці неабходную работу, каб візіт беларускага лідара ва Узбекістан стаў знакавым.

Шаўкат Мірзіёеў дадаў, што ў лютым наступнага года ва Узбекістане пройдуць Дні культуры Беларусі. Гэта будзе садзейнічаць развіццю дружалюбных адносін паміж народамі абедзвюх краін.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/president/view/mirzieeu-zaprasiu-lukashenku-navedats-z-vizitam-uzbekistan-u-2018-godze-62733-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА