Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Лукашэнка прапануе Індыі стварыць у Беларусі навукова-тэхналагічны індустрыяльны парк

Прэзідэнт 12.09.2017 | 14:19
Нарэндра Модзі і Аляксандр Лукашэнка
Нарэндра Модзі і Аляксандр Лукашэнка

12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Індыі стварыць у Беларусі навукова-тэхналагічны індустрыяльны парк. Аб гэтым ён заявіў сёння па выніках афіцыйных перагавораў з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я прапанаваў прэм'ер-міністру Індыі стварыць у Беларусі - на шляху перасячэння з усходу на захад і з поўдня на поўнач - навукова-тэхналагічны індустрыяльны парк, дзе будуць створаны самыя выгадныя ўмовы для інвесціравання і дзе індыйскія кампаніі разам з іншымі сусветнымі кампаніямі, калі будзе такое жаданне, змогуць размяшчаць сваю вытворчасць і рэалізоўваць тавары і паслугі на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што па выніках візіту дасягнута дамоўленасць па пытаннях павелічэння паставак у Індыю калійных угнаенняў, прымянення беларускіх напрацовак у развіцці ініцыятывы ўрада Індыі "Разумныя гарады", праграмы "Кваліфікаваная Індыя", абмеркаваны сумесныя праекты ў галіне навукі, культуры, турызму і іншых сферах.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-prapanue-indyi-stvaryts-u-belarusi-navukova-tehnalagichny-industryjalny-park-61760-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА