Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Лукашэнка патрабуе строгага пакарання для "круцякоў" на квадрацыклах і снегаходах за язду па сельгасугоддзях

Прэзідэнт 13.02.2018 | 12:37
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе строгага пакарання для "круцякоў" на квадрацыклах і снегаходах за язду па сельгасугоддзях. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне да міністра ўнутраных спраў адно: калі будзе наведзены парадак? - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. - Парадак ва ўсім, каб мне не пісалі, што там некаторыя "круцякі" ў нас з'явіліся. Гэта ж не дзеці простых людзей. А самі крутыя і іх дзеткі сёння на квадрацыклы, снегаходы і пайшлі па азімых, па палях, на што я звяртаў увагу, а вы мне адпіскі пішаце".

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў прыцягнуць іх да адказнасці і забраць гэтыя транспартныя сродкі. "Вось і ўсё вырашэнне пытання, - сказаў ён. - Я хачу, каб гэту маю заяву грамадства пачула".

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што па-ранейшаму аварыі на дарогах здараюцца з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. "Аб якім аўтарытэце міліцыі можна тады гаварыць? Пытанне да міністра: у чым справа? Якія меры прымаюцца па выкараненні такіх фактаў?" - строга паставіў пытанні Аляксандр Лукашэнка.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-patrabue-strogaga-pakarannja-dlja-krutsjakou-na-kvadratsyklah-i-snegahodah-za-jazdu-pa-66167-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА