Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Лукашэнка кіраўніцтву спартыўнай галіны: наперадзе ў нас галоўны экзамен - Еўрапейскія гульні

Прэзідэнт 13.04.2018 | 17:04

13 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Перад спартыўнай галіной Беларусі стаяць вельмі сур'ёзныя задачы. На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях развіцця зімовых відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад намі стаяць сур'ёзныя задачы. Да наступных зімовых Алімпійскіх гульняў менш як 4 гады. А праз два гады ўжо будуць летнія. Разварушвацца няма калі. Трэба вызначыць трэнераў, спартсменаў і сёння ўжо дашліфоўваць спартсменаў да летняй Алімпіяды. І пачынаць рыхтаваць па зімовых відах спорту да Алімпіяды ў Пекіне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Наперадзе ў нас галоўны экзамен - 2019 год і Еўрапейскія гульні. Калі мы яшчэ дома зняславімся, народ гэтага нам не даруе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама нагадаў аб маючым адбыцца ў 2021 годзе дамашнім чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай, запатрабаваўшы за астатні тэрмін прыняць неабходныя меры для якаснай падрыхтоўкі каманды.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў і нядаўнія кадравыя змяненні ў спорце, у тым ліку назначэнне новага міністра. Раней пачалі работу новыя першы віцэ-прэзідэнт НАК і рэктар універсітэта фізкультуры. "Запрагайцеся і ўперад. Не аглядвайцеся", - запатрабаваў ён.

"Самае галоўнае - мы сёння расставілі ўсе акцэнты. Адказныя вызначаны. І я вельмі прашу забяспечыць безумоўнае выкананне дадзеных даручэнняў. Выканайце ўсё, як мы дамовіліся. І тады ў нас як мінімум напалову будзе менш праблем у спорце", - упэўнены беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў пытанне фарміравання трэнерскага складу па розных відах спорту, дастойнай аплаты працы адпаведых спецыялістаў. "Не забывайце, што ў яго (трэнера. - Заўвага БЕЛТА) ёсць сям'я, асабістыя інтарэсы. Сёння ўсе жывуць у рынку. Таму трэнер павінен мець нармальную зарплату, да яго павінна быць нармальнае стаўленне. Вызначайцеся па трэнерах і каго будзеце рыхтаваць па спартсменах - і ўперад", - даў наказ кіраўнік дзяржавы.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-kiraunitstvu-spartyunaj-galiny-naperadze-u-nas-galouny-ekzamen-eurapejskija-gulni-68049-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА