Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Лукашэнка даручыў прапрацаваць магчымасць далучэння да ААТ "Савушкін прадукт" адстаючых сельгаспрадпрыемстваў

Прэзідэнт 11.08.2017 | 17:27

11 жніўня, Брэст /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць магчымасць далучэння да ААТ "Савушкін прадукт" некаторых адстаючых сельгаспрадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. Гэта абмяркоўвалася ў час наведвання кіраўніком дзяржавы брэсцкага прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, было адзначана, што такое рашэнне магло б пайсці на карысць як бізнесу, так і дзяржаве. У выніку такіх пераўтварэнняў з'яўляецца магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць вырабляемую ў краіне сыравіну, павялічваць заработную плату на далучаных прадпрыемствах і падатковыя паступленні ў бюджэт.

"Я лабірую павелічэнне паступленняў у дзяржаўны бюджэт. Вядома, і яму (ААТ "Савушкін прадукт". - Заўвага БЕЛТА) павінна быць выгада. У яго адна праблема - сыравіна. Калі б ад гэтай сыравіны, якую я яму аддаў бы, дзяржава атрымала б больш, я не задумваючыся б гэта зрабіў. Якая розніца: прыватнік або не. Так, ён атрымае больш, ну і добра. Але ўсё роўна эфект ад тоны малака вышэйшы будзе, чым цяпер", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў да 1 студзеня прапрацаваць гэтыя пытанні і палічыць, які эфект можа атрымаць дзяржава пасля прыняцця адпаведнага рашэння.

Прэзідэнт таксама заклікаў беларускіх чыноўнікаў смялей дзейнічаць пры прыняцці такіх рашэнняў і пазбаўляцца ад "савецкіх забабонаў".-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-daruchyu-prapratsavats-magchymasts-daluchennja-da-aat-savushkin-pradukt-adstajuchyh-60877-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА