Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

"Людзей крыўдзіць не трэба" - Лукашэнка аб зносе жылля пры будаўніцтве Заходняга абходу Брэста

Прэзідэнт 11.08.2017 | 13:13

11 жніўня, Брэст /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Пры зносе жылых дамоў у час будаўніцтва Заходняга абходу Брэста да людзей неабходна ставіцца справядліва і не крыўдзіць іх. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час азнаямлення з сацыяльна-эканамічным развіццём Брэста, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі, што пры будаўніцтве Заходняга абходу Брэста спатрэбіцца знесці жылыя дамы. Аднак гэты аспект будзе мінімізаваны. Грамадзянам прапануюць камфортнае жыллё недалёка ад месца іх цяперашняга пражывання. Плануецца, што ў новыя кватэры пераедуць амаль 40 сем'яў.

"Людзей крыўдзіць не трэба. Трэба пабудаваць дом у лепшых умовах, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Толькі глядзіце, каб не атрымалася, што ў адну кватэру сем сем'яў папрапісваюцца, і вы потым будзеце будаваць кожнаму жыллё".

Прэзідэнту далажылі, што будаўніцтва Заходняга абходу Брэста сёння вядзецца згодна з напружанымі графікамі, якія прадугледжваюць увод аб'екта ў эксплуатацыю ў 2019 годзе да 1000-годдзя горада.

Было таксама адзначана, што арганізацыя работ, набраныя тэмпы іх выканання вызначылі пільную патрэбу ў дадатковым фінансаванні аб'екта ў 2017 годзе ў памеры Br10 млн, паколькі ўжо ў верасні ўсе выдзеленыя сродкі будуць асвоены ў поўным аб'ёме. Кіраўнік дзяржавы даручыў прапрацаваць фінансавыя пытанні і прыняць неабходныя рашэнні.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/president/view/ljudzej-kryudzits-ne-treba-lukashenka-ab-znose-zhyllja-pry-budaunitstve-zahodnjaga-abhodu-bresta-60864-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА