Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян КНР па пашпартах для афіцыйных паездак

Прэзідэнт 19.05.2017 | 17:08

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія маюць пашпарты для афіцыйных паездак. Адпаведны ўказ нумар 173 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду, выезду, транзіту і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі тэрмінам да 30 сутак для грамадзян КНР, якія маюць у якасці праязных дакументаў пашпарты для афіцыйных паездак.

Гэтыя пашпарты выдаюцца Міністэрствам замежных спраў Кітая, кітайскімі загранустановамі, а таксама дэпартаментамі замежных спраў мясцовых народных урадаў асобам, якія займаюць пасаду намесніка кіраўніка павета і ніжэйшую, супрацоўнікам бюджэтных арганізацый, дзяржаўных прадпрыемстваў і акцыянерных фінансавых устаноў.

Такое рашэнне накіравана на далейшую актывізацыю дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, перш за ўсё на міжрэгіянальным узроўні.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/president/view/belarus-uvodzits-bjazvizavy-rezhym-dlja-gramadzjan-knr-pa-pashpartah-dlja-afitsyjnyh-paezdak-58413-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА