Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларусь і Кітай стварылі інвестыцыйны фонд

Прэзідэнт 14.05.2018 | 16:20
Фота з архіва
Фота з архіва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 163 "Аб Кітайска-Беларускім інвестыцыйным фондзе". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент вызначае прынцыпы стварэння і функцыянавання фонду, заснавальнікамі якога выступяць кітайскай кампанія CITIC Construction (60 працэнтаў) і ААТ "ААБ Беларусбанк" (40 працэнтаў).

Сутнасць дзейнасці фонду - укладанне сродкаў у беларускія інвестыцыйныя праекты ў абмен на акцыі або аблігацыі прадпрыемстваў. Фонд ствараецца тэрмінам на 10 гадоў.

Для фінансавання праектаў будуць прыцягвацца грашовыя сродкі на замежных і ўнутраным рынках шляхам размяшчэння акцый і аблігацый уласнай эмісіі.

Сукупны аб'ём інвестыцый у першыя два гады работы фонду плануецца ў памеры $50 млн.

Для забеспячэння прытоку капіталу ў Беларусь, стварэння прывабных умоў фінансавання ўказам прадугледжваецца шэраг падатковых ільгот і прэферэнцый у сферах валютнага рэгулявання і абарачэння каштоўных папер.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/president/view/belarus-i-kitaj-stvaryli-investytsyjny-fond-68832-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА