Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Рахмон: Таджыкістан высока цэніць дасягнуты ўзровень шматпланавага супрацоўніцтва з Беларуссю

Палітыка 15.05.2018 | 12:36
Эмамалі Рахмон
Эмамалі Рахмон

15 мая, Душанбэ /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Таджыкістан высока цэніць дасягнуты ўзровень шматпланавага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэгулярныя кантакты на вышэйшым узроўні з'яўляюцца важным фактарам фарміравання пазітыўнага вектара ў адносінах дзвюх краін. Мы вельмі высока цэнім дасягнуты ўзровень шматпланавага супрацоўніцтва з Беларуссю. Таджыкістан быў і застаецца паслядоўным прыхільнікам далейшага ўмацавання ўзаемаадносін з Беларуссю. Перакананы, што і нашы беларускія сябры прытрымліваюцца такой жа пазіцыі", - заявіў Прэзідэнт Таджыкістана.

Паводле яго слоў, такі сумесны падыход і высокая ступень узаемнага даверу ствараюць трывалую аснову для вываду двухбаковага партнёрства на новы ўзровень.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/politics/view/rahmon-tadzhykistan-vysoka-tsenits-dasjagnuty-uzroven-shmatplanavaga-supratsounitstva-z-belarussju-68856-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА