Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Пасол Казахстана адзначае адкрыты характар вучэнняў "Захад-2017" для наглядальнікаў

Палітыка 13.09.2017 | 12:25
Ергалі Булегенаў. Фота з архіва
Ергалі Булегенаў. Фота з архіва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017" адкрытыя для наглядальнікаў. Аб гэтым заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я занепакоенасці тых дыпламатаў (вядома, якіх дзяржаў) не падзяляю. Такія вучэнні праводзяцца і ў нас у Казахстане, яны традыцыйныя. Гэта планавыя вучэнні. Яны былі намечаны не ўчора і не сёння, аб іх было вядома загадзя. Тым больш яны адкрытыя для ўсіх дзяржаў. Мы ведаем, што запрошаны прадстаўнікі многіх краін", - сказаў Ергалі Булегенаў.

Пасол выказаў упэўненасць, што вучэнні "Захад-2017" пройдуць паспяхова.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/politics/view/pasol-kazahstana-adznachae-adkryty-haraktar-vuchennjau-zahad-2017-dlja-nagljadalnikau-61787-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА