Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Падтрымка сямейных каштоўнасцей павінна пранізваць усе напрамкі работы ЮНІСЕФ - Вялічка

Палітыка 13.09.2017 | 11:11
Ірына Вялічка. Фота МЗС
Ірына Вялічка. Фота МЗС

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падтрымка сям'і і сямейных каштоўнасцей павінна пранізваць усе напрамкі работы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ). Гэта адзначыла Часовы павераны Беларусі пры ААН Ірына Вялічка на адкрыцці 2-й рэгулярнай сесіі Выканаўчага савета ЮНІСЕФ у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Ірына Вялічка адзначыла важнасць дзейнасці ЮНІСЕФ у кантэксце выканання Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. На яе думку, падтрымка сям'і і сямейных каштоўнасцей павінна пранізваць усе напрамкі работы фонду па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей.

Беларускі дыпламат выказала шэраг заўваг і прапаноў адносна праекта стратэгічнага плана. У прыватнасці, Ірына Вялічка станоўча ацаніла нацэленасць фонду на цеснае і канструктыўнае супрацоўніцтва з урадамі краін - атрымальніц дапамогі для аказанні ім адраснага садзейнічання па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Кіраўнік беларускай дэлегацыі звярнула ўвагу на неабходнасць барацьбы з гандлем дзецьмі, у прыватнасці праз інтэрнэт, які займае асаблівае месца ў жыцці падрастаючага пакалення.

Часовы павераны падтрымала ўключэнне ў стратэгічны план у якасці аднаго з напрамкаў дзейнасці ЮНІСЕФ абарону правоў і інтарэсаў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Сесія выканаўчага савета ЮНІСЕФ прадоўжыцца да 15 верасня, па яе выніках будзе прыняты стратэгічны план ЮНІСЕФ на 2018-2021 гады. У 2017 годзе Беларусь з'яўляецца намеснікам старшыні бюро Выканаўчага савета ЮНІСЕФ.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/politics/view/padtrymka-sjamejnyh-kashtounastsej-pavinna-pranizvats-use-napramki-raboty-junisef-vjalichka-61783-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА