Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Назарбаеў плануе ў лістападзе наведаць з афіцыйным візітам Беларусь

Палітыка 13.09.2017 | 12:07
Нурсултан Назарбаеў. Фота з архіва
Нурсултан Назарбаеў. Фота з архіва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў плануе ў лістападзе наведаць з афіцыйным візітам Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, візіту кіраўніка дзяржавы будзе папярэднічаць пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі, якое пройдзе 22 верасня ў Карагандзе. "Пасяджэнню надаецца значнасць і таму, што ў лістападзе чакаецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Мінск", - сказаў Ергалі Булегенаў.

Ён дадаў, што абодва бакі зацікаўлены нарошчваць узаемаадносіны і не спыняцца на дасягнутым, таму на мерапрыемстве разгледзяць увесь комплекс беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння. "Там будзе абмяркоўвацца развіццё супрацоўніцтва па ўсіх напрамках: не толькі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, але і ў спорце, культуры, адукацыі, навуцы", - адзначыў пасол.

У час пасяджэння міжурадавай камісіі плануецца разгледзець дакументы, якія будуць падпісаны ў час візіту Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, выпрацаваць новыя напрамкі супрацоўніцтва.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/politics/view/nazarbaeu-planue-u-listapadze-navedats-z-afitsyjnym-vizitam-belarus-61786-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА