Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Больш за 28 тыс. нацыянальных наглядальнікаў акрэдытавана на мясцовых выбарах у Беларусі

Палітыка 13.02.2018 | 14:53

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 28 тыс. нацыянальных наглядальнікаў акрэдытавана на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі, паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама расказала, што на гэты момант на выбарах акрэдытавана 28 тыс. 624 наглядальнікі. Іх колькасць будзе павялічвацца па меры набліжэння асноўнага дня галасавання, які назначаны на 18 лютага. Найбольш сваіх прадстаўнікоў для маніторынгу выбарчай кампаніі акрэдытаваў БРСМ - амаль 6,8 тыс., РГА "Белая Русь" - 5,1 тыс., ФПБ - каля 4 тыс.

Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала ўжо 46 міжнародных наглядальнікаў - супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі. Больш за ўсё іх накіравалі пасольствы Літвы, Расіі і ЗША.

Сёння на мясцовых выбарах у Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне. Яно прадоўжыцца па 17 лютага ўключна. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22,2 тыс. чалавек. У агульнай колькасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/politics/view/bolsh-za-28-tys-natsyjanalnyh-nagljadalnikau-akredytavana-na-mjastsovyh-vybarah-u-belarusi-66176-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА