Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларуска-малдаўскія палітычныя кансультацыі пройдуць у Кішынёве ў лістападзе

Палітыка 11.08.2017 | 09:01
У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Малдове
У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Малдове

11 жніўня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Малдовы пройдуць у Кішынёве ў лістападзе на ўзроўні намеснікаў міністраў. Яны будуць прымеркаваны да 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова. Аб гэтым гаварылася на сустрэчы, якую пасол Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук правёў 10 жніўня з намеснікам міністра замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Ліліянам Дарыем, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказалі ў пасольстве Беларусі ў Кішынёве, у ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-малдаўскага ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, магчымасці падтрымкі кандыдатур абедзвюх дзяржаў у выбарныя органы міжнародных арганізацый, а таксама пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/politics/view/belaruska-maldauskija-palitychnyja-kansultatsyi-projduts-u-kishyneve-u-listapadze-60845-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА