Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларусь і Расія на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў разгледзелі пытанні супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі

Палітыка 13.04.2018 | 19:28
Фота з архіва
Фота з архіва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Міністэрствам замежных спраў Расіі па тэматыцы адносін з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна прайшлі сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі - начальнік аддзела Лацінскай Амерыкі МЗС Павел Пуставой, расійскую дэлегацыю - дырэктар Лацінаамерыканскага дэпартамента МЗС Аляксандр Шчацінін.

Бакі абмеркавалі стан адносін Беларусі і Расіі з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а таксама падыходы знешнепалітычных ведамстваў да развіцця супрацоўніцтва з гэтымі краінамі.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/politics/view/belarus-i-rasija-na-kansultatsyjah-pamizh-ministerstvami-zamezhnyh-sprau-razgledzeli-pytanni-68057-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА