Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларусь і Казахстан у верасні падпішуць дарожную карту супрацоўніцтва на 2019-2020 гады

Палітыка 09.08.2018 | 19:18
Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан у верасні падпішуць дарожную карту супрацоўніцтва на 2019-2020 гады. Гэта пытанне пасол Беларусі ў Казахстане Анатоль Нічкасаў, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў гэтай краіне, абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Казахстана Бакытжанам Сагінтаевым і яго першым намеснікам Аскарам Маміным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Бакі адзначылі гатоўнасць да правядзення 12-13 верасня ў Брэсце 14-га пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і прыняцці дарожнай карты супрацоўніцтва на 2019-2020 гады", - расказалі ў ведамстве.

На сустрэчы абмяркоўвалася развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі, адзначана дадатная дынаміка росту аб'ёму ўзаемнага гандлю ў апошнія гады і выказана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій і інвестыцыйнай дзейнасці.

Асобную ўвагу бакі ўдзялілі рэалізацыі дагавора аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года, падпісанага 29 лістапада 2017 года ў Мінску.-0

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/politics/view/belarus-i-kazahstan-u-verasni-padpishuts-darozhnuju-kartu-supratsounitstva-na-2019-2020-gady-71033-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА