Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларусь і Чэхія маюць намер актывізаваць кантакты па лініі знешнепалітычных ведамстваў

Палітыка 13.03.2018 | 19:11
У час сустрэчы. Фота МЗС Беларусі
У час сустрэчы. Фота МЗС Беларусі

13 сакавіка Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-чэшскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў прайшлі ў Празе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, чэшскую - намеснік міністра замежных спраў Якуб Дзюр.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі кантактаў на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін і ўзгаднілі далейшыя практычныя крокі па іх развіцці, абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-чэшскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.

У цэнтры ўвагі былі і пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва, сітуацыя ў рэгіёне.

Найбольш актуальныя тэмы двухбаковага парадку дня ўзнімаліся таксама на сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з намеснікам прэм'ер-міністра, міністрам замежных спраў Чэхіі Марцінам Страпніцкім.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/politics/view/belarus-i-chehija-majuts-namer-aktyvizavats-kantakty-pa-linii-zneshnepalitychnyh-vedamstvau-67068-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА