Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларусь абмяркоўвае з Нігерыяй магчымасці павелічэння паставак складанатэхнічнай прадукцыі

Палітыка 09.08.2018 | 19:45
У час сустрэчы. Фота МЗС
У час сустрэчы. Фота МЗС

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяркоўвае з Нігерыяй магчымасці павелічэння паставак складанатэхнічнай і іншай прадукцыі. Гэта тэматыка была ў цэнтры ўвагі на праведзенай сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з паслом Нігерыі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Стывам Дэвісам Угбам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы абмеркаваны стан дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Нігерыяй і шляхі іх паступальнага развіцця. "Асаблівая ўвага ў час размовы ўдзелена магчымасцям для істотнага нарошчвання паставак складанатэхнічнай і іншай беларускай прадукцыі на ёмісты нігерыйскі рынак, дзе існуе попыт на трактары і сельгастэхніку. Субяседнікі падкрэслілі важнасць стварэння спрыяльных умоў для прамых кантактаў прадстаўнікоў дзелавых колаў абедзвюх краін", - адзначылі ў МЗС.

Намеснік міністра і пасол сышліся на думцы аб важнасці распрацоўкі беларускімі экспарцёрамі доўгатэрміновых стратэгій пранікнення і замацавання на буйнейшым і адным з найбольш перспектыўных у Афрыцы нацыянальным рынку Нігерыі, якому ўласціва высокая ступень канкурэнтнасці, разнастайнасць прапанавання і шырокі попыт.

Важным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння бакі прызналі развіццё шырокамаштабнага супрацоўніцтва ў сферы навучання нігерыйскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ. Нігерыя лідзіруе сярод усіх афрыканскіх краін па колькасці студэнтаў, якія навучаюцца ў ВНУ Беларусі.

Акрамя таго, беларускі і нігерыйскі дыпламаты абмеркавалі тэмы візітаў высокага ўзроўню і пагадзіліся з неабходнасцю актывізаваць іх прапрацоўку, каб надаць новы імпульс узаемавыгаднаму супрацоўніцтву. На сустрэчы ішла размова пра прадаўжэнне практыкі кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў і ажыўленне міжпарламенцкіх кантактаў.

У беларускім знешнепалітычным ведамстве асабліва адзначылі, што пасля ўручэння даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі ў пачатку 2018 года пасол Стыў Дэвіс Угба неаднаразова наведваў Беларусь і з'яўляўся адным з найбольш актыўных афрыканскі паслоў, акрэдытаваных у Беларусі па сумяшчальніцтве.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/politics/view/belarus-abmjarkouvae-z-nigeryjaj-magchymastsi-pavelichennja-pastavak-skladanatehnichnaj-praduktsyi-71034-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА