Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Год малой радзімы надасць новы імпульс развіццю культуры ў рэгіёнах

Меркаванні
Юрый Бондар
Міністр культуры

Год малой радзімы надасць новы імпульс развіццю культуры ў рэгіёнах. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

"Калі зыходзіць з паняцця малой радзімы, то для кожнага гэта, напэўна, вельмі светлыя, пазітыўныя эмоцыі, звязаныя з яго домам, сям'ёй, школьнымі таварышамі і першым жыццёвым вопытам, - сказаў Юрый Бондар. - І гэта адкрывае вельмі вялікія перспектывы для таго, каб зрабіць што-небудзь карыснае для кутка, дзе ты нарадзіўся".

На думку міністра, карысць можа быць не толькі ў нейкіх матэрыяльных каштоўнасцях, напрыклад, вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання тэрыторыі, удасканаленні чаго-небудзь, але і ў далучэнні да духоўнага: варта хаця б узгадаць традыцыі роднага краю, казкі, якія расказвала бабуля.

"У эпоху глабалізацыі мы, на жаль, знаходзімся пад пагрозай страты нацыянальнай самаідэнтычнасці, і задача культуры гэту ідэнтычнасць, самабытнасць беларускага народа захоўваць, прымнажаць і перадаваць нашым нашчадкам. Уклад у гэты працэс можа зрабіць кожны грамадзянін нашай краіны. Таму я лічу, што Год малой радзімы надасць новы імпульс развіццю культуры ў рэгіёнах", - перакананы Юрый Бондар.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/opinions/view/god-maloj-radzimy-nadasts-novy-impuls-razvitstsju-kultury-u-regienah-2699/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА