Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Форум нацыянальных каардынатараў па МУР стане пляцоўкай для абмену перадавым вопытам

Меркаванні
Мар'яна Шчоткіна
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі

Першы рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця, які плануецца правесці ў Мінску 21-22 лютага, стане пляцоўкай для абмену перадавым вопытам. Аб гэтым заявіла 12 студзеня намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна на сустрэчы з прадстаўнікамі замежнага дыпкорпуса па пытаннях арганізацыі форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што краіны традыцыйна на высокім узроўні ўдзельнічаюць у форумах ААН у Жэневе або Нью-Ёрку. Да такіх мерапрыемстваў дыпламаты і палітыкі заўсёды рыхтуюцца вельмі сур'ёзна: на іх яны афіцыйна прадстаўляюць пазіцыю сваёй дзяржавы і існуючыя напрацоўкі. "Але нам не хапае рабочых сустрэч, адкрытых дыскусій, каб павучыцца адзін у аднаго, таму мы і прапануем зрабіць такую дыскусійную пляцоўку для абмену вопытам. Для нас яна была б вельмі карысная, таму што мы маглі б адзін у аднаго чамусьці навучыцца і наладзіць камунікацыі", - падкрэсліла нацыянальны каардынатар.

Важнасць правядзення такога форуму, на яе думку, заключаецца таксама ў тым, што не ўсе краіны да канца разумеюць, як будаваць работу па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. "Калі мяне толькі назначылі на новую, толькі што створаную пасаду нацыянальнага каардынатара, я прыйшла да разумення таго, што не толькі для нашай краіны, але і для ўсяго свету глабальныя мэты пры такім сістэмным падыходзе з'яўляюцца чымсьці новым. Таму ва ўсіх ёсць пытанні, якім чынам будаваць архітэктуру кіравання ўнутры краіны для таго, каб падыход быў сістэмным і адсочваўся. Вядома, каб забяспечыць выхад на гэты вынік, неабходна працаваць разам", - заявіла яна.

Ідэю аб правядзенні ў Мінску такога форуму раней падтрымала першы намеснік генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед.-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/opinions/view/forum-natsyjanalnyh-kaardynatarau-pa-mur-stane-pljatsoukaj-dlja-abmenu-peradavym-vopytam-2656/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА