Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Схема пад'езду да могілак на Радаўніцу

Інфаграфіка 14.04.2018 | 12:48
Схема пад'езду да могілак на Радаўніцу

Каб пазбегнуць затораў для зручнасці грамадзян арганізацыя руху на прылеглых да могілак "Міханавічы" і Паўночных могілак участках аўтадарог будзе зменена.

Паўночныя могілкі - у перыяд з 15 па 17 красавіка ўключна:

на ўчастку аўтадарогі Н 9031 Калодзішчы - Заслаўе, што прылягае да могілак, з боку кальцавога перасячэння з аўтадарогай Р 58 Мінск - Калачы - Мядзел у напрамку перакрыжавання пад'ездам да в. Забалацце будзе арганізаваны аднабаковы рух з выдзяленнем паласы для грамадскага транспарту. Транспартныя сродкі, што рухаюцца з боку транспартнай развязкі МКАД у в. Цна для ўезду на могілкі, будуць накіраваны ў аб'езд па аўтамабільных дарогах Дубаўляны - Бараўляны - Каралёў Стан і Мінск - Калачы - Мядзел. Такім чынам, пад'езд да Паўночных могілак будзе ў аднабаковым рэжыме з боку аўтадарогі Р 58 Мінск - Калачы - Мядзел.

Могілкі "Міханавічы" - 17 красавіка:

пад'езд да могілак з боку Мінска будзе ажыццяўляцца па аўтадарозе Новы Двор - Міханавічы - Пяцеўшчына праз п. Міханавічы. Выезд з могілак будзе арганізаваны па аўтадарозе Асееўка - Міханавічы і Смалявічы - Самахвалавічы - Негарэлае.

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча просіць грамадзян па магчымасці наведаць месцы пахавання ў любы іншы зручны час альбо скарыстацца грамадскім транспартам.

Крыніца: УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/infographica/view/shema-padezdu-da-mogilak-na-radaunitsu-6933/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА