Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Новыя правілы перавозкі багажу "Белавія"

Інфаграфіка 12.10.2017 | 12:40
Новыя правілы перавозкі багажу "Белавія"

Буйнейшы авіяперавозчык Беларусі 29 кастрычніка 2017 года мяняе правілы перавозкі багажу. Змяненні датычацца перавозкі багажу, які здаецца ў багажнае аддзяленне пры рэгістрацыі на рэйс.

Бясплатны правоз багажу на аднаго пасажыра:

Бізнес-клас

2 месцы да 32 кг кожнае,

Эканомклас

1 месца да 22 кг,

Дзеці да 2 гадоў з аплатай 10% кошту білета

1 месца да 10 кг.

Габарыты аднаго месца не павінны перавышаць 158 см у суме трох вымярэнняў (115 см - для пасажыра ва ўзросце да 2 гадоў).

Дадаткова бясплатна ў багажы можна перавезці:

дарожную колыбельку, або аўтамабільнае крэсла для нованароджаных, або дзіцячую складную каляску*;

сродкі перамяшчэння для пасажыраў з абмежаванай рухомасцю.

За перавышэнне вагі або габарытаў багажу ўстаноўлена стаўка ў памеры 60 еўра.

* Пры перамяшчэнні з дзіцем ва ўзросце да 2 гадоў.

Крыніца: "Белавія".

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/infographica/view/novyja-pravily-peravozki-bagazhu-belavija-6006/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА