Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Як пазбегнуць наступстваў спёкі і захаваць сваё здароўе

Інфаграфіка 11.08.2017 | 09:30
Як пазбегнуць наступстваў спёкі і захаваць сваё здароўе

1. Не выходзьце на вуліцу без асаблівай патрэбы з 11 да 17 гадзін дня*.

2. На вуліцы:

трымайцеся ў цені, перыядычна заходзьце ў памяшканні з кандыцыянерамі;

вазьміце з сабой бутэлечку негазіраванай мінеральнай вады;

насіце свабоднае адзенне з натуральных тканін, адкрыты і камфортны абутак.

3. У памяшканні:

пры наяўнасці кандыцыянера - не ахалоджвайце паветра ніжэй за 18-20 градусаў (каб пазбегнуць цяжкіх прастудных захворванняў, знаходзьцеся далей ад кандыцыянера);

пры адсутнасці кандыцыянера - для ахаладжэння паветра выкарыстоўвайце ёмістасць з вадой, якая ставіцца перад вентылятарам.

4. Для засцярогі арганізма ад абязводжвання:

піце больш вадкасці** (не менш за 1,5-3 літры за дзень, не халоднай);

выключыце са свайго рацыёну тлустыя, смажаныя і салодкія стравы.

* Час максімальнай сонечнай актыўнасці.

** Рэкамендуецца: вада з сокам лімону, цёплы зялёны чай без цукру, негазіраваная мінеральная вада, кампоты і морсы.

Крыніца: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/infographica/view/jak-pazbegnuts-nastupstvau-speki-i-zahavats-svae-zdaroue-5651/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2016 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА