Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Нацыянальны фінал міжнароднага кіберспартыўнага турніру ў Мінску

Фотарэпартаж 07.10.2017 | 14:50
У час турніру
У час турніру

У Мінску 12 каманд з Беларусі ўдзельнічаюць у нацыянальным фінале міжнароднага кіберспартыўнага турніру "Кубак выкліку ТНА". Камп'ютарныя баталіі стартавалі 7 кастрычніка ў гасцінічным комплексе "Прэзідэнт-Атэль". Кіберспартсмены спаборнічаюць у трох гульнявых дысцыплінах: Dota 2, Counter-Strike: Global Offensive і World of Tanks.

Гэтыя спаборніцтвы з'яўляюцца заключным адборам да фінальнага этапу турніру "Кубак выкліку ТНА", які пройдзе ў лістападзе ў Казані з удзелам каманд з Беларусі, Расіі і Азербайджана. Агульны прызавы фонд турніру складае $60 тыс.

Фота Максіма Гучака

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/fotoreportage/view/natsyjanalny-final-mizhnarodnaga-kiberspartyunaga-turniru-u-minsku-62589-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2017 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА