Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Гомельскі цырк адзначыў 45-гадовы юбілей

Фотарэпартаж 03.12.2017 | 11:55

У 70-я гады мінулага стагоддзя па рашэнні Савета Міністраў СССР цыркі будаваліся ў гарадах Савецкага Саюза, дзе насельніцтва перавышала 500 тыс. чалавек. У Гомелі пражывала крыху больш за 300 тыс. чалавек, але дзякуючы заводу "Гомсельмаш", будаўніцтва другой і трэцяй чаргі якога былі аб'яўлены Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй, удалося пабудаваць і цырк.

Гомельскі цырк стаў другім у Беларусі і ў адзін з гадоў быў прызнаны лепшым у Савецкім Саюзе.

За 45 гадоў у гомельскім цырку паказана 238 розных праграм, пастаўлены 10 тыс. паказаў, якія наведалі больш за 15 млн гледачоў. Апошнія 35 гадоў гомельскім цыркам нязменна кіруе заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Якаў Лабовіч.

Фота Сяргея Халадзіліна

Госці юбілейнага святкавання Гомельскага дзяржаўнага цырка (злева направа) старшыня Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Іван Барадзінчык, начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Беларусі Васіль Чэрнік і дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырка Уладзімір Шабан.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/fotoreportage/view/gomelski-tsyrk-adznachyu-45-gadovy-jubilej-64348-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА