Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перасягнулі $7,4 млрд

Эканоміка 07.12.2017 | 10:43

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 снежня, паводле папярэдніх даных, склалі $7,413 млрд у эквіваленце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За лістапад 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $18,4 млн (на 0,2 працэнта) пасля росту ў кастрычніку на $128,6 млн (1,8 працэнта). За студзень-лістапад прырост рэзерваў склаў $2 486,5 млн (50,5 працэнта).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у лістападзе садзейнічала паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце. Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

Урадам і Нацыянальным банкам у лістападзе выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $314 млн.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на $751 млн (на 18 працэнтаў) - да $4 927,2 млн (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш як на $500 млн.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/economics/view/zolatavaljutnyja-rezervy-belarusi-perasjagnuli-74-mlrd-64435-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2017 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА