Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

У Беларусі пачалася падрыхтоўка прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год

Эканоміка 14.04.2018 | 16:17

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве эканомікі 14 красавіка пад старшынствам міністра Уладзіміра Зіноўскага адбылося першае пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па падрыхтоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Наша пасяджэнне сёння важна з пункту гледжання старту ўсёй маштабнай работы па падрыхтоўцы прагнозу. Мы павінны прыняць рашэнні, якія стануць асновай для распрацоўкі будучых прагнозных дакументаў. Не толькі на 2019-ы, але і на завяршальны год бягучай пяцігадовай праграмы. На гэтай жа аснове будзе будавацца падмурак будучай пяцігодкі", - падкрэсліў міністр.

Уладзімір Зіноўскі адзначыў актуальнасць і важнасць сумеснай работы дзяржорганаў у фармаце міжведамаснай рабочай групы. Гэта садзейнічае якаснай падрыхтоўцы прагнозных дакументаў. Міністр паведаміў, што Мінэканомікі сумесна з дзяржаўнымі органамі ўжо праведзена вялікая работа па фарміраванні сцэнарных умоў і асноўных макрапаказчыкаў.

На нарадзе абмеркаваны прадстаўленыя НДЭІ Мінэканомікі параметры знешніх і ўнутраных фактараў, іх уплыў на магчымыя сцэнарыі развіцця эканомікі Беларусі ў 2019 годзе. "Работа па падрыхтоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год у фармаце міжведамаснай групы будзе прадоўжана", - растлумачылі ў прэс-службе.

У рабоце групы прынялі ўдзел першы намеснік міністра энергетыкі Віктар Каранкевіч, намеснік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў, намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун, намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая, кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, дырэктар Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Віктар Пінігін.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/economics/view/u-belarusi-pachalasja-padryhtouka-pragnozu-satsyjalna-ekanamichnaga-razvitstsja-na-2019-god-68088-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА