Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

МАРГ апублікаваў пералік прапануемых для імпартазамяшчэння тавараў

Эканоміка 12.01.2018 | 10:45

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавала пералік спажывецкіх тавараў, што прапануюцца для асваення іх вытворчасці, выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі і развіцця асартыменту з улікам кан'юнктуры рынку ў 2018 годзе. Такая інфармацыя размешчана на сайце МАРГ, паведамляе БЕЛТА.

Пералік складаецца з дзвюх груп тавараў: першая - тавары, вытворчасць якіх ажыццяўляецца ў краіне, але ў недастатковай колькасці і асартыменце, або якія не поўнасцю задавальняюць попыт па асобных параметрах (уласцівасцях), другая - тавары, якія не вырабляюцца ў Беларусі.

У пераліку тавараў першай групы - 136 пазіцый. У яго ўваходзяць электрапрасы, электрачайнікі, у тым ліку тэрмапоты, электрасокавыціскалкі, кухонныя камбайны, святлодыёдныя лямпы і інш.

У пераліку тавараў другой групы - 219 пазіцый. Сярод іх - электрычныя мультываркі, электрапыласосы, кандыцыянеры, электраблэндары, GPS-навігатары, планшэтныя персанальныя камп'ютары, ноўтбукі (нетбукі), монаблокі, смартфоны і іншыя апараты мабільнай сувязі, відэакамеры і інш.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/economics/view/marg-apublikavau-peralik-prapanuemyh-dlja-impartazamjashchennja-tavarau-65269-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА