Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Беларусь і Чэхія будуць часцей праводзіць мерапрыемствы па развіцці сельгассупрацоўніцтва

Эканоміка 13.09.2017 | 14:50
У час сустрэчы. Фота МЗС
У час сустрэчы. Фота МЗС

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Чэхія пашыраць практыку правядзення двухбаковых мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы. Такая дамоўленасць была дасягнута 12 верасня на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Чэхіі Валерыя Курдзюкова з міністрам сельскай гаспадаркі Чэхіі Марыянам Юрэчкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Чэхіі ў галіне сельскай гаспадаркі, дзейнасць беларуска-чэшскай рабочай групы па сельскай гаспадарцы і згадзіліся пашыраць практыку правядзення двухбаковых мерапрыемстваў", - расказалі ў ведамстве.

Сустрэча прайшла ў рамках візіту дэлегацыі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі ў Чэхію, у час якога яны плануюць азнаёміцца з чэшскім абсталяваннем для сельскагаспадарчай і харчовай прамысловасці.

У гэты ж дзень Валерый Курдзюкоў сустрэўся з дырэктарам дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі Міністэрства прамысловасці і гандлю Чэхіі Марцінам Поспішылам. Бакі абмеркавалі пытанні правядзення бізнес-дня Беларусі ў час міжнароднай машынабудаўнічай выстаўкі MSV 2017 у Брно, а таксама новыя фарматы і пляцоўкі для правядзення мерапрыемстваў дзелавых колаў дзвюх краін.

Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на 9-м пасяджэнні беларуска-чэшскай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/economics/view/belarus-i-chehija-buduts-chastsej-pravodzits-merapryemstvy-pa-razvitstsi-selgassupratsounitstva-61797-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2017 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА