Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Выстава з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання адкрылася ў пасольстве Беларусі ў Інданезіі

Культура 10.08.2017 | 12:34

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 135-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрылася 10 жніўня ў пасольстве Беларусі ў Інданезіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў дыпмісіі.

У экспазіцыю ўвайшлі архіўныя фатаграфіі Беларускага тэлеграфнага агенцтва, на якіх адлюстраваны вядомыя класікі беларускай літаратуры, творы нацыянальнага мастацтва. Выстава таксама знаёміць з дзейнасцю выдатнага асветніка Францыска Скарыны.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА часовы павераны ў справах Беларусі ў Інданезіі Дзяніс Кавалёў, дзве краіны сёння паспяхова развіваюць адносіны па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах.

"Мы адзначаем рост узаемнай цікавасці грамадзян да азнаямлення з культурнай спадчынай Беларусі і Інданезіі. Беларускім і інданезійскім урадамі ў кастрычніку 2015 года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры. Адкрыццё ў пасольстве Беларусі ў горадзе Джакарта экспазіцыі, прысвечанай вялікім класікам - Янку Купалу і Якубу Коласу, а таксама асветніку і першадрукару Францыску Скарыну, дасць магчымасць гасцям дыпмісіі бліжэй азнаёміцца з гістарычным і культурным укладам нашай краіны", - падкрэсліў Дзяніс Кавалёў.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/culture/view/vystava-z-nagody-500-goddzja-belaruskaga-knigadrukavannja-adkrylasja-u-pasolstve-belarusi-u-indanezii-60820-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2017 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА