Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Выстаўка роставых лялек "Даліна казак" адкрыецца ў Гомелі 15 лютага

Культура 13.02.2018 | 15:45
Фота з архіва
Фота з архіва

13 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка роставых лялек "Даліна казак" адкрыецца ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі 15 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

У выставачнай зале галерэі паселяцца персанажы казак, легенд, міфалагічныя сімвалы, істоты са свету фантазій розных народаў свету. Памеры асобных фігур, сярод якіх цыклоп, зубр Волат, дасягаюць 3 м, а размах крылаў дракона складае амаль 4 м.

Стваральнікі скульптур - сямейная пара Таццяна і Уладзімір Найбічы з Бярозы Брэсцкай вобласці. Майстры добра вядомы гомельскаму гледачу дзякуючы многім праектам, у тым ліку выстаўцы дыназаўраў "Свет юрскага перыяду".

Пры стварэнні роставых лялек аўтары выкарыстоўвалі розныя матэрыялы: скуру, воўну, футра. "Кожны герой з "Даліны казак" выкананы з асаблівай карпатлівасцю. Вялікую ўвагу мастакі ўдзялілі працэсу вырабу вачэй істот, каб персанажы выглядалі рэалістычна і пераканаўча", - адзначылі субяседнікі.

Своеасаблівым правадніком у захапляючым падарожжы па выдуманых сусветах стане кароткі расказ пра кожны экспанат. Маленькіх наведвальнікаў чакае спецыяльная інтэрактыўная зона, дзе можна пагуляць з экспанатамі.

Выстаўка будзе працаваць да 6 мая.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/culture/view/vystauka-rostavyh-ljalek-dalina-kazak-adkryetstsa-u-gomeli-15-ljutaga-66180-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА