Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Створаны аргкамітэт па правядзенні Дня беларускага пісьменства - 2018 у Іванаве

Культура 07.12.2017 | 09:23

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2017 года нумар 922 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXV Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Іванаве Брэсцкай вобласці 2 верасня 2018 года. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Аргкамітэт узначаліў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Брэсцкага аблвыканкама, Іванаўскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых крыніц.

Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

У 2017 годзе Дзень пісьменства прымаў Полацк.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/culture/view/stvorany-argkamitet-pa-pravjadzenni-dnja-belaruskaga-pismenstva-2018-u-ivanave-64432-2017/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА