Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Праслухоўванне ўдзельнікаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" пройдзе 22-27 красавіка

Культура 14.04.2018 | 13:53
Фота з архіва
Фота з архіва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праслухоўванне ўдзельнікаў VIІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіць Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, пройдзе 22-27 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"У гэтым годзе на конкурс паступіла рэкордная колькасць заявак. Удзельнікамі праекта захацелі стаць 332 канкурсанты, сярод якіх 178 - у намінацыі "Эстрадны вакал", 101 - "Інструментальная музыка (салісты)", 18 - "Інструментальная музыка (дуэт, трыа, квартэт)", 35 - у намінацыі "Спадчына", - расказаў галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч.

Цяпер праходзіць адбор запісаў канкурсантаў, якія прайшлі першы тур. У другім і трэцім этапах папулярнага праекта прэтэндэнты на перамогу павінны будуць прадставіць свае нумары прафесійнаму журы ў жывым выкананні. Праслухоўванне пройдзе ў Вялікай студыі Дома радыё з 22 па 27 красавіка. Фінал радыёконкурсу, аб'яўленне і ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца ў маі.

У розныя гады лаўрэатамі і прызёрамі конкурсу "Маладыя таленты Беларусі" станавіліся Алёна Ланская, Юрый Дземідовіч, Раман Валазнёў, Дзіяна Громава, Кірыл Ермакоў, Лідзія Заблоцкая, Надзея Місякова, Аляксандр Мінёнак, Хелена Мерааі і іншыя.

За паспяховае выступленне на папярэднім VI Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіўся ў 2016 годзе, дваццаць шэсць лаўрэатаў (салісты і калектывы) адзначаны стыпендыямі і прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://blr.belta.by/culture/view/prasluhouvanne-udzelnikau-radyekonkursu-maladyja-talenty-belarusi-projdze-22-27-krasavika-68078-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА